- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Мястэчка Грэск, што знаходзіцца ўбаку ад трасы Менск — Слуцак, наўрад ці здольнае чымсьці ўразіць падарожніка. Усё, што было тут гістарычна адметнага, спалена ў мінулую вайну і зруйнавана за саветамі.