- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. На звычайнай местачковай вуліцы я размаўляю са звычайнымі вясковымі бабулямі на звычайныя тэмы. На звычайныя адказы чую звычайныя пытаньні. Незвычайна толькі тое, што Эўрапейскі Зьвяз, НАТО, вольны сьвет ды ўсё такое пазірае на нас літаральна з супрацьлеглага берага.