- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Вёска Біскупцы літаратурным гурманам вядомая як радзіма паэткі Дануты Бічэль-Загнетавай. Вёска прытулілася каля шумнай трасы Менск — Гародня. Машыны на вялікай хуткасьці пралятаюць яе, нават не заўважыўшы. Але прыпыніцца тут нагода ёсьць, і не адна.