- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XXVII, XXVIII, XXIX), ды адзін яшчэ разьдзел (зь сярэдзіны, XIV) толькі пачаты. Выйшаўшы з астрогу, паэта пакінуў на нейкі час пісаньне «Новае Зямлі», а ўзяўся за другую вялікую сваю паэму — «Сымон Музыка», якую некаторыя крытыкі не бяз рацыі ўважаюць за «дадатак» да «Новае Зямлі».