en

Колас Якуб

Колас Якуб

Якуб Колас (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) (1882-1956) - беларускі cавецкi пісьменнік. Адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры. Народны паэт Беларускай ССР (1926). Акадэмік АН Беларускай ССР (1928). Сябра СП СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944). Член ВКП (б) з 1945 года.

У сваёй творчасці Колас ніколi не дае адчуць, што ён падняўся над сваім народам. Ён ведае, што няма вышыні больш высокай, чым сам народ з яго штодзённым жыццем. Ён таксама адчувае ўсё, чым заклапочаны, чым збянтэжаны, пра што мараць яго героі, ён сам у іх, яны ў ім. Можа толькі яшчэ ў Шолахава, у іншай народнай стыхіі, казачай, ёсць такая ж сермяжная праўда сялянскай душы.

Акадэмік (1928), а з 1929 года - віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, дэпутат ВС БССР (1938-1956) і ВС СССР (1946-1956), старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.

Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 гады. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Крыніца: www.usebelarusy.by>

Колас Якуб :: Publications

epub

Дрыгва

Аповесць
Колас Якуб

У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі падчас грамадзянскай вайны. Аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі....… More

pdf

Родныя вобразы

Песьні
Колас Якуб, Яцкоў Мікола

Паэзія Якуба Коласа заўсёды вызначалася выключнай меладычнасцю – пачынаючы ад вытокаў майстэрства. Нават самыя першыя – рускамоўныя – вершы маюць характэрныя меладычныя асаблівасці. Усё гэта можна па- бачыць па тых песнях М.Яцкова на вершы Я.Коласа, якія змешчаны ў гэтым зборніку і якія абавязкова знойдуць...… More

mp3

Новая зямля


Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана...… More

mp3

Сымон-Музыка

Паэма
Колас Якуб

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер...… More

Песня натхнення


Колас Якуб

Гэта першая кніга з серыi "З паэтычнай спадчыны Якуба Коласа". Выданне падрыхтавана па iнiцыятыве музея. У iм сабраны 54 лiрычныя вершы Якуба Коласа, прысвечаныя блiзкiм жанчынам, якiя пакiнулi след у яго жыццi. Некаторыя з вершаў публiкуюцца ўпершыню. Кнiга аформлена прыжыццёвымi партрэтнымi замалёўкамi...… More

Новая зямля = Новая земля = Nowa ziemia


Колас Якуб

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх...… More

Дрыгва

Аповесць, апавяданні
Колас Якуб

У кнігу класіка беларускай літаратуры Я. Коласа (1882—1956) увайшлі аповесць "Дрыгва", апавяданні "Кантракт", "Калодка пчол", "Курская анамалія" і іншыя....… More

Родныя вобразы

Вершы, паэмы, апавяданні, казкі
Купала Я., Колас Я.

У кнізе змешчаны найбольш вядомыя творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту....… More

Аповесці


Колас Я., Лынькоў М., Маўр Я.

Чарговую кнігу Бібліятэкі беларускай дзіцячай літаратуры складаюць шырокавядомыя аповесці выдатных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа, Міхася Лынькова і Янкі Маўра....… More

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця


Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця"....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org