en

„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).

Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).

Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.

А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.

Тэкст www.niva.iig.pl

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва. Publications

Бацькаўшчына колеру зямлі

Шубзда Уршуля

Уршуля Шубзда нарадзілася ў Старой Хадароўцы, гміна Сухаволя, што на Сакольшчыне. Скончыла беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку і польскую філалогію на Каталіцкім люблінскім універсітэце. Журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускага Радыё Рацыя. Аўтарка шматлікіх рэпартажаў... More »

Bieżeństwo 1915 roku

Proponowany tom zawiera wspomnienia mieszkańców dzisiejszej Białostocczyzny, którzy w 1915 roku porzucili miejsca swego zamieszkania i udali się na uchodźstwo (ros. bieżeństwo) w głąb Rosji. Zasadniczą część książki stanowią teksty drukowane na łamach tygodnika „Niwa” w latach 1958-2015 i materiały niepublikowane... More »

Генетычны алфавіт

раман
Сазонаў Віктар

Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод... More »

Niwa foto arch.

Шаноўнае Спадарства! Перад Вамі незвычайнае выданне - альбом з імгненнымі хвілінамі жыцця беларусаў у Польшчы, зафіксаванымі на старонках нашага тыднёвіка „Ніва", пачаўшы з моманту яго выхаду ў сакавіку 1956 года. Вось гэтыя моманты прысутнай матэрыяльнасці і духоўнасці, дзяцінства і даросласці, вёскі... More »

З горада ў Мора

Швед Віктар

Віктар Швед — паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Піша на беларускай і польскай мовах. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Член Саюза польскіх літаратараў і ганаровы — Саюза пісьменнікаў Беларусі. За... More »

Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukrytą

Артымовіч Надзея

„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца.... More »

pdf

Поўня

Андрасюк Міхал

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай... More »

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае... More »

Спеў Дрэў

Лукша Міра

Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы... More »

pdf

Распісаны квадрат

Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org