en

Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета

Народная асвета. Publications

Слоўнік асабовых уласных імён

Завальнюк У. М., Раманцэвіч В. К.

Слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па выкарыстанні асабовых уласных беларускіх імён у афіцыйнай і паўсядзённай практыцы, іх правапісе і скланенні, а таксама па ўтварэнні імён па бацьку. У слоўніку пададзены найбольш пашыраныя народныя і размоўныя формы і варыянты імён, а таксама кананічныя (праваслаўныя... More »

pdf

Біялогія

Вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Маглыш Сабіна, Карэўскі Аляксандр

Дарагія сябры! Вы пачынаеце вывучаць завяршальны раздзел школьнага курса біялогіі, вельмі важнага для фарміравання правільнага і цэласнага ўяўлення пра існаванне жыцця на Зямлі. У межах дадзенага курса вам неабходна будзе атрымаць асновы экалагічных ведаў. Яны дапамогуць вам зразумець законы існавання... More »

pdf

Геаграфія. Фізічная геаграфія

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Кальмакова Алена, Пікулік Валянціна

Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас вучэбным прадмеце — геаграфіі. З ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны. Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная... More »

pdf

Гісторыя Сярэдніх вякоў

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Фядосік Віктар, Цемушаў Сцяпан, Вінаградава Зоя і інш.

Дарагія вучні! Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі. З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца... More »

pdf

Матэматыка

Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання У 2 частках Ч а с т к а 2
Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна

На каток прыйшлі 20 мужчын. Дзяцей прыйшло на 15 больш, чым мужчын. Жанчын каталася на 4 менш, чым дзяцей. Колькі жанчын было на катку?... More »

pdf

Матэматыка

Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання У 2 частках Ч а с т к а 1
Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна

У школьных спаборніцтвах па бегу прынялі ўдзел 4 дзяўчынкі і 5 хлопчыкаў. Колькі вучняў з класа ўдзельнічала ў школьных спаборніцтвах па бегу?... More »

pdf

Чалавек і свет

Вучэбны дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Лопух Пётр, Сарычава Вольга, Шкель Людміла

Кампаненты прыроды і абалонкі Зямлі. Мы ўжо ведаем: усё, што нас акружае і не створана чалавекам, адносіцца да прыроды. Чалавек таксама частка прыроды і непарыўна звязаны з ёй. Успомнім, хто жыве на планеце Зямля разам з намі. Навакольны свет складаецца з узаемазвязаных частак — кампанентаў. Асноўнымі... More »

pdf

Біялогія

Падручнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Лісаў Мікалай

Дарагія сябры! У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. І дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках. Тэкст падручніка падзелены на раздзелы і параграфы. Перад тым як прачытаць параграф, паспрабуйце адказаць... More »

pdf

Фізіка

Падручнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Ісачанкава Ларыса, Ляшчынскі Юрый

Матэрыял, прапанаваны ў падручніку, пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, паняццямі і велічынямі, з найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця. Аднак, каб рашаць практычныя задачы, граматна тлумачыць усё тое, што адбываецца ў навакольным свеце, недастаткова... More »

pdf

Фізіка

Падручнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Ісачанкава Ларыса, Пальчык Генадзь, Сакольскі Анатоль

Перад вамі падручнік па фізіцы для 9-га класа. У ім выкладзены асновы механікі — аднаго з самых важных раздзелаў фізікі. З механікай вы пазнаёміліся ў 7-м класе. У гэтым навучальным годзе вы будзеце вывучаць механіку на больш высокім узроўні, рашаць больш складаныя задачы. Справіцца з гэтым вам дапаможа... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org