- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці часта беларусы замаўляюць сабе дадому мэблю па індывідуальных памерах? Што такое зэдлік, фатэль і стальніца? Якога роду ў беларускай мове камода, шафа, а таксама свердзел, дрыль і шруба? Як правільна расшыфраваць абрэвіятуру ДСП? І нават: як за пяць хвілін уласнымі рукамі вырабіць палічку? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з індывідуальным прадпрымальнікам Змітром Дашкевічам, уладальнікам брэнду «Цесляры».