- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка – ды эксперт у заяўленай тэме. З чаго складаецца рыцарскі даспех? Наколькі дорага яго вырабіць сучаснаму рэканструктару? Як у часы ВКЛ называўся міністр абароны? Адкуль паходзіць выраз “адрабляць шарварку”? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – гісторыкам, удзельнікам рыцарскага клуба Юрасём Усціновічам.