- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка – ды эксперт у заяўленай тэме. Як правільна сказаць: даць цукерку дзіцю або дзіцяці? Што значыць “ссаць”? Чым адрозніваюцца прыметнікі сынаў і сыноўскі? Што рабіць, каб выхаваць дзяцей беларускамоўнымі?