- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр і доўгіх стужак рэк, Нішто за іншае, як небасхіла вочы – У люстрах вод убачыў чалавек, Праз промні сонейка і аксаміты ночы.