- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Говар Генадзь Васільевіч, беларус, нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў горадзе Жлобіне.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1961 года на Гомельскім «Лесахімкамбінаце» электраманцёрам, сумяшчаючы прыцу з вучобай у Гомельскай пасменнай сярэдняй школе працоўнай моладзі №2, якую скончыў у 1961 г.
У 1963 годзе паступіў на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча, з якога ў 1964 годзе быў прызваны на вайсковую службу.
Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы і ў 1970 годзе атрымаў дыплом мастака.
Размеркавальнай камісіяй быў накіраваны на працу ў Гомельскі камбінат «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў.
Першыя мастацкія выставы і літаратурныя публікацыі пачынаюць свой адлік з 1967 года.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг паэзіі: «Мае абпаленыя крылы...», «Мой нечаканы вершапад», «Несамгнёная ўсмешка», «Князь-возера» (паэма).
Сябра Беларускага саюза мастакоў, з багажом шматлікіх мастацкіх выстаў: гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных і персанальных.
Жыве і працуе ў Гомелі.
* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр... Болей »
У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі... Болей »
Невялічкі зборнік «усьмешлівых» вершаў сябры Беларускага саюзу мастакоў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – значная зьява ў беларускай літаратуры. Акрамя трапных і сьпелых вершаў кожны з іх ілюстраваны аўтарскімі працамі Генадзя Говара. Па-мастацку аздоблены зборнік вершаў – дазваляе чытачу зазірнуць... Болей »
Паэма, што вяртае нас у сівую мінуўшчыну, дзе каханьне і трагедыя побач, дзе князь можа пакахаць звычайную дзяўчыну, дзе гавораць камяні, хвалі і дрэвы. Генадзь Говар апявае Палесьсе – край багаты гісторыяй і дзеямі. Спалучэньне талентаў мастака і паэта дае магчымасьць, чытаючы вершаваныя радкі, ўяўляць... Болей »
Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не... Болей »
Некалькi гадоў таму, калi выйшаў з друку першы нумар часопiса «Палессе», мяне прыемна здзiвiла мастацкае афармленне вокладкi часопiса, яе святочнасць. Тады ж я i пазнаёмiўся з аўтарам афармлення мастаком Генадзем Говарам, чые шматлiкiя карцiны i графiчныя лiсты знаходзяцца ў музеях i асабiстых калекцыях... Болей »
У вашых руках твор, у якім сінтэз вершаў і гра-фікі ўяўляе сабой унікальную форму - накшталт павелічальнага шкла. Праз яго разглядаецца шмат-аблічны сусвет і чалавек у ім. Пры гэтым кожнае чатырохрадкоўе - як згустак думак і пачуццяў паэта - нагадвае ўсходнія рубаі. А графічныя кампазіцыі сваімі вобразамі... Болей »