- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся ад іншых, больш пільных будзённых спраў, бярэшся за кніжку, чытаеш, задумваешся… Твая кніжка ляжыць у мяне на крэсле перад ложкам, а разам з ёй Уладзімір Арлоў, Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся, Леанід Галубовіч, З гэтага свету (абедзве паэтычныя) ды свежая зусім кніжка Сяргея Макарэвіча Край мой верасовы, нарысы майго маладога сябра-земляка пра родную Вілейшчыну, дзе ёсць нешта і пра мяне. Вядома, пра кніжкі Уладзіміра Арлова ды Леаніда Галубовіча ніякіх водгукаў я пісаць не думаў, бо занадта адказна, тут трэба адмысловая падрыхтоўка. (Ул. Папковіч)