en

Лобан Ірына

Лобан Ірына

Лобан Ірына Фёдараўна (Грумандзь) нарадзілася 29 верасня 1985 года ў Наваполацку. У 2003 годзе атрымала сярэднюю адукацыю ў СШ №8 г. Наваполацка. У 2008-м скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Літаратурная работа ў газетах і часопісах” . У 2009-м – магістратуру па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Тэма абароненай магістарскай дысертацыі: “Мастацкае асэнсаванне вобраза Еўфрасінні Полацкай у творчасці беларускіх пісьменнікаў: дынаміка і тыпалогія”. Падчас вучобы ўдзельнічала ў студэнцкім тэатры “Вольная тэатральная майстэрня” (пасля “Аўтограф”). У якасці рэжысёра паставіла п’есу Я.Купалы “Прымакі”.

Першы твор напісаны на аповесць В. Быкава “Аблава”. Была адной з пераможцаў гарадскога конкурсу, прысвечанага Наваполацку. Друкавалася ў наваполацкай газеце “Хімік” і “Народнай волі” (абразкі, 2004). Дэбютавала з вершамі ў віцебскай газеце “Народнае слова”. Некаторыя вершы ўвайшлі ў студэнцкі зборнік “Факультэт паэзіі”, друкавалася ў газеце “Мы і час” ВДУ імя П.М. Машэрава, дзе працавала карэктарам і стылістам, выкладала журналісцкія дысцыпліны. У 2010 годзе стала адной з пераможцаў конкурсу ў гонар юбілея Уладзіміра Караткевіча. У 2011-м выйшла кніга “Мая душа” (Мінск: І.П. Логвінаў).

Працавала старшым карэктарам у рэдакцыі віцебскай абласной газеты “Народнае слова”. Цяпер спецыяльны карэспандэнт абласной газеты “Витебские вести”.

Праваслаўная хрысціянка. Краязнаўца-аматар. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Займаюся сацыяльным служэннем пры дыяканічным цэнтры Віцебскай епархіі.

Вершы хрысціянскай тэматыкі з элементамі філасофіі, інтымнасці і нацыянальнага духу.

Лобан Ірына :: Publications

pdf

Мая душа


Лобан Ірына

Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org