en

Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус

Лімарыус

Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус. Publications

pdf

Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.)

Асоба ў дакументах і ўспамінах
Мятліцкая Валянціна - укладанне, прадмова, каментар

Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар- Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню. Кніга адрасавана ўсім, каго цікавіць мінулае Беларусі і лёс яе інтэлігенцыі.... More »

Беларускі гістарычны анекдот


Шапран Сяргей

Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых... More »

pdf

Выбраныя творы


Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню.... More »

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова

Гэтая кніга - не парадны партрэт у залатой раме класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937 - 1987), а хутчэй мазаічная выява ў поўны рост, складзеная з дзясяткаў каляровых шкельцаў, у якіх адбілася і захавалася для нашчадкаў размаітае жыццё выдатнага творцы. Успаміны 34 аўтараў, раней не публікаваныя... More »

З тайгі пад Акропаль

успаміны з 1848 -1866 гадоў
Мінейка Зыгмунт

Успаміны "З тайгі пад Акропаль" Зыгмунта Мінейкі (1840-1925) , грамадскага дзеяча, інжынера, вайскоўца, навукоўца на беларускай мове друкуюцца ўпершыню. Яны адметныя тым, што адлюстроўваюць падзеі паўстання 1863-1864 гг., у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Аўтар праз свой уласны досвед вядзе гаворку... More »

pdf

Правы дзіцяці ў навучальным працэсе

метадычныя матэрыялы для настаўнікаў сярэдняй школы

Беларускія педагогі-практыкі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо там шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным. Кніга выйшла ў выдавецтве "Лімарыўс" у Мінску у 2017... More »

Забыцьцю не адданае


Андрусышын Юля

Юля Андрусышын, успаміны якой сталі асноваю гэтай кнігі, знаная сярод амерыканскіх беларусаў як цудоўны майстар народных вышывак. У сучаснай Беларусі яе ведаюць перадусім як маці славутага спевака Данчыка (Багдана Андрусышын). Але біяграфія Юлі Андрусышын мае таксама шмат іншых цікавых старонак. У радаводзе... More »

Па гарачых слядах мінуўшчыны

мае лісты 1952-1959 гг.
Запруднік Янка

Кніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага... More »

pdf

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii
Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах... More »

Беларусь бязь межаў


Сурмач Ганна

Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне)... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org