- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў. Гомель, сярэдзіна 1930-ых гадоў. Тэатральны кароль беларускіх вёсак і мястэчак, Уладзіслаў Галубок, прабуе скончыць жыццё самагубствам. Толькі што «зарэзалі» ягоную п’есу да дня народзінаў ГПУ, усёмагутнай сталінскай спецслужбы. Для рэжысёра гэта азначала не толькі канец кар’еры, але і жыцця.