- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Верамейчык выехаў з Менску ў 1979-м, каб працаваць на рэстаўрацыі Мірскага замку, а ў выніку пераехаў на Смаргоншчыну – у Залессе, дзе жылі ягоныя сябры тэатразнаўцы. Разам яны задумалі адчыніць на тэрыторыі кінутага палацу Агінскіх мастацкую школу для дзяцей. Чвэрць стагоддзя Сяргей Верамейчык кіраваў дзіцячаю мастацкаю школаю. Хоць ён і мастак, найважнейшым заняткам для яго сталася музыка. Ужо 27 гадоў спадар Сяргей працуе над біяграфіяй Міхала Клеафаса Агінскага і аднаўляе генеалагічнае дрэва роду Агінскіх.