- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяжка пералічыць усе пасады і званні героя. Карэспандэнт «Праўды» ў 1968–1972 гг., галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», кіраўнік дзяржаўных тэлевізіі ды радыё, сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Грунтам для пытанняў да Генадзя Бураўкіна сталіся яго ўласныя выказванні і публікацыі. Найбольш – ягоныя вершы (шмат якія з іх сталі тэкстамі песень), а таксама кніжкі ды артыкулы ў прэсе.