- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Мех – інжынер з Кобрыні, спецыяліст-газаўшчык з больш як дзесяцігадовым стажам – страціў працу. Ягоная віна была ў тым, што ён чалавек з актыўнаю грамадскаю пазіцыяй, цікавіцца палітыкаю: на выбарах у Палату прадстаўнікоў спадар Алесь выставіў сваю кандыдатуру ад Партыі БНФ. Перад выбарамі яго запрасіў да сябе дырэктар ягонага прадпрыемства на размову, у якой удзельнічаў і кіраўнік мясцовага КДБ. Афіцэр яму адкрыта загадаў зняць сваю кандыдатуру, у адваротным выпадку Мех згубіць працу і не зможа яе знайсці ўва ўсёй Беларусі. Інжынер запісаў гэтую размову і апублікаваў.