- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алег Трусаў па бацьку – расейскага паходжання, але сваёй рупліваю працаю ён паказвае, якім павінен быць сапраўдны беларус. І справа нават не ў тым, што Алег Трусаў размаўляе па-беларуску і кіруе Таварыствам беларускае мовы. Ён – адзін з найбольш адданых абаронцаў беларушчыны. І бароніць ён усё беларускае так жа рашуча і пераканана, як і 20 гадоў таму, падаючы ўсім прыклад змагара. Парадаксальнасць яго асобы праяўляецца таксама яшчэ і ў тым, што герой нашай перадачы, паводле адукацыі ды заняткаў – прафесійны археолаг. Гэтак у ім лучыцца даўняя гісторыя з сучаснасцю Беларусі.