![]() |
![]() |
У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятвор... Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »
«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі... Болей »
«Беларуская Думка», грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў і пісьменнікаў беларускага замежжа, у т. л. Я. Золака, М. Кавыля, Л. Слу... Болей »
Як доўга чалавек не закранае якое - небудзь адумыснае галіны мастацтва, рамяства ці проста якое-небудзь важнейшае справы з штодзённага жыцьця, гэтак доўга не спадзяецца ён, што кажная з успомненых вышэй рэчаіснасьцяў крые ў сабе безьліч зьявішчаў, пытаньняў, выкрыцьцяў, якія могуць прывесьці яго да зьдзіўленьня і многіх ннспадзнвак. Болей »
Сёлета споўнілася 90 гадоў ад нараджэньня і 30 гадоў ад сьмерці карыфэя беларускае літаратуры Янкі Купалы. Яшчэ падчас ягонага жыцьця, за Я. Купалам замацавалася пачэснае імя Прарока Беларускага Адраджэньня. Антон Навіна (Луцкевіч) —выдатны беларускі мовавед, літаратурны крытык і гісторык-археалёг — выдаў у 1932 г. публічную лекцыю, чытаную ім у Вільні, Рызе і Дзьвінску, "Янка Купала як прарок адраджэньня". Гэтая лекцыя чыталася з ... Болей »
Шмат калёніяльных народаў Афрыкі і Азіі пасьля Другой Сусьветнай Вайны было вызвалена з няволі. Гэтыя народы сягоньня жывуць у сваіх сувэрэнных дзяржавах, якія зьяўляюцца поўнапраўнымі сябрамі сусьветнай міжнароднай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, народы Эўропы і Азіі, заваяваныя Савецкай Расеяй, афіцыйна званай Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, да сягоньня гібеюць у калёніяльнай няволі. Маскоўскі ўрад СССР трымае пад ... Болей »
У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне, канфрантацыя і дыялог, канфлікт і кампраміс паміж візантыйскім Усходам і лацінскім Захадам, „германска-раманскім” светам і сл... Болей »
Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... Болей »
Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не... Болей »