- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую класіфікацыю. У кнізе змешчаны слоўнік з моўнай скарбонкі паэтэсы, а таксама прыклады з неапублікаваных матэрыялаў. Творчыя здабыткі славутай зямлячкі вымагаюць ашчадных адносін да таленту беларусаў, якія ўзбагачаюць родную мову новымі словамі, а беларускую літаратуру - адметнымі творамі.