![]() |
![]() |
Przeznaczeniem Słownika (28-języcznego) jest pomoc w czytaniu tekstów informacyjnych, publicystycznych, popularnonaukowych i kulturalnych dostępnych w formie drukowanej lub w internecie. Болей »
Кніга ахоплівае перыяд існавання Беларусі ў складзе СССР пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе дадзена агульная характарытыка стану беларуска-польскіх культурных адносін на фоне грамадска-палітычнай сітуацыі ў абедзьвюх краінах. Прааналізаваны паасобныя галіны гэтага супрацоўніцтва, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, стан даследаванняў польскай беларусістыкі і гісторыяграфіі. Разгледжана культурная дзейнасць польскіх беларусаў, а... Болей »
Разглядаюцца пытанні фарміравання і развіцця беларуска-расійскіх адносін ад 1990-х да пачатку 2000-х гадоў. У кнізе змешчаны навукова-аналітычныя агляды прэсы і выніковыя дакументы круглых сталоў беларускіх і расійскіх вучоных. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, ма... Болей »
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны эміграцыі, а асвятліць часы студэнцтва, навучэнства Аляксея Арэшкі, Раісы Жук-Грышкевіч (Жукоўскай),Янкі Жучка,Янкі Запрудніка, Лявон... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае Адраджэнне, за будучыню беларусаў. Для масавага чытача. Болей »
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пі... Болей »
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся пад уплывам дэмаграфічных працэсаў і палітыкі савецкай улады.<br /><br /><br />  <a href="http://elib.bsu.by/bitstr... Болей »