![]() |
![]() |
Нумар складаецца з фрагмэнтаў 4-х манаграфіяў з гісторыі Другой сусьветнай вайны, чые пераклады на беларускую мову рыхтуюцца да друку нашым выдавецтвам. Іх аўтары — нямецкія гісторыкі Фэлікс Акерман і Аляксандар Бракель, іх польскі калега Богдан Мусял і беларускі Зыгмунт Барадзін. Болей »
Гэты нумар мае за мэту разгледзець “срэбны век” беларускай гісторыі. XVII ст. па аналёгіі з папярэднім «залатым» векам называюць «срэбным векам», бо разьвіцьцё старабеларускай культуры і ідэнтычнасьці працягвалася, нягледзячы на прыпалую на яго вялікую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Тэма выпуску: узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагодзьдзі (іх віды, мабілізацыя і фінансаваньне, унутраная арганізацыя), узяцьце Пінску вой... Болей »
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя». Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасьля вызваленьня аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасьць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца дасьледаванне гісторыкаў Уладзім... Болей »
Гэты нумар складаецца з 4-х тэкстаў. Артыкул Рашэда Чоўдхуры з параўнаньнем творчасьці нобэлеўскіх ляўрэатаў па літаратуры 1912 і 2015 гадоў Рабіндраната Тагора і Сьвятланы Алексіевічбыў напісаны неўзабаве пасьля прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Зьміцер Крывашэй дасьледуе, як палітычныя падзеі ў 1995—2010 г. у Беларусі знаходзілі адлюстраваньне ў музычнай творчасьці. Гісторык зь Літвы Раймонда Ра... Болей »
Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак. Болей »
У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі этнічных меншасьцяў і інш. Тэматычныя лініі выпуску: Беларусь XIX ст. вачыма іншаземцаў, у тым ліку ў мэмуарах французаў — удзельнікаў р... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д. Болей »
У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, апынуліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі, Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы. Болей »
Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія мовы. Частка тэкстаў закранае таксама праблему пашырэння евангельскага вучэння ў Беларусі і свеце ў розных гістарычных абставінах. У нумар... Болей »
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штр... Болей »