![]() |
![]() |
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі сведчанні ўцалелых жыхароў з соцень беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »
Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты ра... Болей »
У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў. Болей »
Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экза... Болей »
Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам. Болей »
Наста Кудасава - беларуская паэтка, пераклад-чыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомель-скай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Мае невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурц-кай на беларускую мову. Атрымала прэмію Бела-рускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «... Болей »
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскім... Болей »
У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным узаемінам, таму “Паэма вяртання” ўспрымаецца як жыццядайны гімн сямейнаму ладу, любай жанчыне. Болей »
Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік. адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць ад традыцыйна-народнага светаўспрымання. Асобныя пласты ягонай творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, іншыя — да наі... Болей »
З 1998 г. праграма “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб’яднанні “Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Удзельнікаў конкурсаў “Блізкая гісторыя” яднае любоў да Радзімы, неабыякавасць да людзей, да іх мінулага і сучаснасці, імкненне да актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Шмат хто з ранейшых канкурсантаў бярэ ўдзел у наступных нашых мерапрыемствах і прыцягвае новых калег, а скончыўшы школу, становіцца куратара... Болей »