![]() |
![]() |
* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба Людміла, Узаемаўплыў творчых індывідуальнасцей (Ян Чыквін - Уладзімір Гайдук) * Мацяш Ніна, Я маю толькі ймя. Пры сцежцы. Песня ... Болей »
Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя ... Болей »
Ідэя ўшанаваць памяць Міколы Гайдука нарадзілася неяк спантанна. 15 снежня 2011 г. на Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку ў рамках „беларускіх чацвяргоў” адбылася сустрэча з прафесарам Міколам Нікалаевым з Санкт-Пецярбурга, загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі „Беларускі Пецярбург”. Падчас вячэры ў Валянціны і Віктара Шведаў, гартаючы кнігу і слухаючы захапляльных аповедаў наша... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой Болей »
Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу. Болей »
“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жы... Болей »
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас. Болей »
24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці. Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — ... Болей »
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нов... Болей »