![]() |
![]() |
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага даследчыка прыроды У.Дыбоўскага (1838-1910). Удзельнік паўстання 1863 г., ён надоўга быў пазбаўлены магчымасці займацца любімай работай. Пасля ў маёнтку Нянькаў ён праводзіў даследаванні па заалогіі, батаніцы, якія прынеслі яму еўрапейскую вядомасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Болей »
У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў, пачынаючы ад спробаў 1950-х гадоў і заканчваючы 1990 г. Паказанае станаўленне рэабілітацыйнага заканадаўства Рэс... Болей »
Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды... Болей »
Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай. Магчыма, справа ў тым, што рэвізію звычайна разглядаюць як крыніцу па сацыяльнай і эканамічн... Болей »
Камісія па правах чалавека, кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека ды іншымі дамовамі па правах чалавека, якія могуць быць выкарыстаныя, зноў пацвярджаючы, што ўсе дзяржавы-сябры абавязаныя заахвочваць і абараняць правы чалавека і падставовыя свабоды і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, памятаючы пра тое, што Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Міжнародн... Болей »
У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей »
“Рэха” — гэта і пераклічка старонак з ранейшых кніжак паэта, і новыя творы — своеасаблівае падарожжа па Краіне Паэзіі. Кніжка запрашае і вядзе ў вялікі і цудоўны свет — прыроды і людзей. Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »
Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак верша... Болей »