![]() |
![]() |
Выданне зроблена з паасобнікаў, якія захоўваюцца ў прыватным кнігазборы Янкі Саламевіча, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Літаратурным музеі Янкі Купалы, у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Нацыянальнай расійскай бібліятэцы (г. Санкт-Пецярбург) Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу, праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым–красавіку 2004 г. Болей »
В сборник вошли статьи Владимира Мацкевича разных лет (с 1995 до 2010 годов) и разных жанров (от газетной публицистики до эссе в личном блоге и докладов на семинарах). Сборник дает панорамный анализ интеллектуального пространства Беларуси и поиска автором своего места и назначения как философа, методолога, культурного политика, гражданина и христианина. Книга продолжает серию «Культурная политика», в которой ранее были изданы книги В. М... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »
«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў. Болей »
Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасц... Болей »
"Неба мнагавокае" – першая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі Вішнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961–1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Ся... Болей »
Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пе... Болей »
Кнігу складаюць эсэ 20 беларускіх інтэлектуалаў пра драматычныя падзеі 2020 году — прэзыдэнцкія выбары і масавыя пратэсты, якія былі выкліканыя гэтымі выбарамі.Гэты зборнік — спроба асэнсаваць ня толькі і ня столькі палітычнае, колькі антрапалягічнае і нацыянальнае значэньне, вымярэньне «неверагоднага 2020-га», адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне — што гэта было? Болей »
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »