![]() |
![]() |
Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны. Болей »
Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса «Новы шлях», апрацаваў кнігі «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» і зборнік публіцыстыкі «Жыве Беларусь», якія не пабачылі свету... Болей »
Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу. Болей »
У кнізе Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання пададзены яго выступленні на міжнародных і нацыянальных форумах, артыкулы ў перыядычным друку, інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі. Яны прысвечаны актуальным праблемам дзяржаўнага будаўніцтва, рэфармавання эканомікі, замежніай і ўнутранай палітыкі дзяржавы, дзейнасці парламента, станаўлення шматпартыйнасці. Для ўсіх, хто цікавіцца надзённымі пытаннямі развіцця нашай ... Болей »
Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія. У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторы... Болей »
Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »
У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Ужо аддаўна ведама, што аб кожнай дзяржаве трэба судзіць ня столькі паводля ейнага тэхнічнага прагрэсу й нат ня столькі паводля ейнага матар'яльнага дастатку (хоць гэта й вельмі важна!), колькі паводля таго, якое месца ў гэтай дзяржаве займае чалавек і як у ёй паважаецца чалавечая годнасьць. Болей »
Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры. Болей »
Кніга Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў напачатку новага тысячагоддзя. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей »