![]() |
![]() |
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. Болей »
«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Болей »
ЯНКА СТАНКЕВІЧ Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, лінгвіст і перакладчык Бібліі на беларускую мову Янка Станкевіч (1891-1976) быў адной з фігураў, што спрычыніліся да павелічэньня й умацаваньня беларускай грамады Амэрыкі ў 1940-я-- 1960-я гады. Супрацоўнік газэты "Наша Ніва", яшчэ ў 1918 г. ён выдаў разам з нямецкім мовазнаўцам Р. Абіхтам лемантар (падручнік-буквар) "Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным". 25 Сакавіка 1918 г. Я... Болей »
Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер — галоўны рэдактар часопіса "Верасень", а таксама намеснік... Болей »
Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў кнігі - вытрымкі з лістоў маці, напісаных на сумежжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Гэта своеасаблівы дзённік пары ўзрушальных са... Болей »
«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык) Болей »
Маніторынг выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўпікоў Нацыяпальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання і рэснубліканскага рэферэндума, які прыводзіцца ў дадзенай кнізе, зроблены на падставе паведамленняў ад рэгіянальных аддзяленняў Праваабарончага цэнтра “Вясна”. У кнізе выкарыстаны дадзеныя, прадстаўленыя палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, кандыдатамі ў дэпутаты і іх перадвыбарчымі штабамі, а таксама іпфармацыя, змешч... Болей »
Марыя Базылюк-Саснюк (1959 - 1996) – настаўніца, паэтка, дзяячка беларускага нацыянальнага руху на Беласточчыне. Выхавалася на хутары Абезянава вёскі Кленікі, закончыла Бельскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дзейнічала ў Беларускім аб'яднанні студэнтаў. Працавала настаўніцай беларускай мовы ў родных Кленіках, пазней – у Пачатковай школе №3 у Бельску- Падляшскім. Для пакалення, якое сталела і жыло белар... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »