![]() |
![]() |
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра... Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне ... Болей »
У сборніку прадстаўлены вершы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча на беларускай мове і ў перакладзе на рускую. Выданне калекцыйнае, пачынае серыю "Скарбы беларускай літаратуры і фальклору". Болей »
Камяк смеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты, ён хутка адвярнуўся, кашляючы і смеючыся, махаючы ўзнятымі над галавою рукамі. — Ніколі іх сюды не пускалі, —яшчэ раз выкрыкнуў ён праз смех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму. Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манеты. (Джэймс Джойс "Нестар" - фрагмент) Болей »
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »
На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Болей »
Кніга Алеся Краўцэвіча, гэта своеасаблівая гісторыя, расказаная звычайнымі прадметамі – археалагічнымі знаходкамі, сярод якіх старая падкова, пячная кафля, разбітая міска і вышчэрбленая талерка. Усе гэтыя рэчы былі створаныя чалавечымі рукамі 400-500 гадоў таму, і нягледзячы на свой стан здольныя распавесці вельмі шмат. Ад іх, а лепш сказаць, аналізуючы іх, даведваемся пра рамётвы, якія існавалі на нашых землях у далёкія часы, пра звыча... Болей »
Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, быў у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачк... Болей »
У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XIII Гарэцкіх чытаннях 16 чэрвеня 2005 г., нрысвечаных жыццю і творчасці выдатных сьіноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага і яго брата выдатнага геолага, эканаміста, грамадскага дзеяча акадэміка Га... Болей »
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму ... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю. Болей »