![]() |
![]() |
У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі дзяржаўная палітыка русіфікацыі, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць беларускі народ ад канчатковай асіміляцыі, парадзіць у яго зак... Болей »
У кнізе разглядаюцца пытанні культурнага развіцця Бедарусі і яе месца ў духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Выданне разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў школ, работнікаў устаноў культуры і асобаў, якіх цікавяць дасягненні Бацькаўшчыны ў сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Болей »
У кнізе асвятляецца стан культуры Беларусі ў час яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Паказана, як у выніку прапольскай палітык свецкай улады і каталіцкага касцёла адбывалася дэфармацыя прыродны? асноў духоўнага жыцця беларускага народа і як гэта паўплывала на ягс этнічную кансалідацыю. Разлічана на самае шырокае кола чытачоў зацікаўленых у паглыбленні сваіх ведаў па гісторыі культуры Беларусі. Болей »
Добрых гаспадынь з маладымі наследнікамі амаль зусім няма . Штораз больш паяўляецца пустых, замкнутых хат і зарослых пустазеллем панадворкаў. Яны проста трывожаць і страшаць чалавека. Такі ж лёс і маёй роднай хаты і панадворка. Яны тсаяць як сіроты гаротныя. Няма ўжо ў нашай вёсцы прозвішчаў Антанюк і Сакоўскі. Паменшала і іншых прзвішчаў. Не чуваць ужо ў ёй песнь і жартаў, яна павольна ўмірае. Адплывае ў нябыт наша традыцыйная белар... Болей »
Героі твораў маладога пісьменніка — нашы сучаснікі, пераважна студэнты, з іх нястомным пошукам ісціны, праўды, свайго месца ў жыцці. Аўтар тонка заўважае і ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія накапіліся ў грамадстве і ў асяроддзі моладзі ў застойны перыяд. Болей »
Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час. Болей »
Алесь Камоцкі прэзэнтаваў зборнік выбранага Алесь Камоцкі Новая кніга Алеся Камоцкага „Глыбіня дажджу” выйшла ў сьвет у выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Яна прэзэнтуе лепшыя паэтычныя творы аўтара ад канца 1970‑х да нашых дзён: вершы, тэксты песень, пераклады розных аўтараў. Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу — звычайна ўсё рабіў сам. 1 лістапада адбылася ... Болей »
“…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-ант... Болей »
Глыбоцкі краязнаўца Уладзімер Скрабатун знаёміць чытача зь цікаваю зьяваю ў багатым жыцьцяпісе Глыбокага - выданьнем паштовых картак. Прадстаўлены арыгінальны іканаграфічны матэрыял, які сабраны ў Глыбокім, Менску, Рызе і Варшаве. Кніга адрасаваная тым, хто цікавіцца архітэктурай, гісторыяй, іканаграфіяй Глыбоччыны і ўсёй нашай Бацькаўшчыны. Болей »
У Анталогію «Голас волі з-за кратаў» увайшлі апавяданні, вершы, успаміны, дзённікі, нарысы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адбылі альбо працягваюць адбываць зняволенне па палітычна матываваных прысудах. Сярод іх як вядомыя паэты, журналісты, палітычныя дзеячы, так і аўтары, тэксты якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга выдадзена выдавецтвам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пры фінансавай падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра. Болей »