![]() |
![]() |
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ. Болей »
Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на раз... Болей »
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, з’яўляецца эклектычным зборам тэорый найноўшага часу пра ўзнікненне продкаў беларусаў. У кнізе не прыводзяцца лагічныя і паслядоўныя доказы, у ёй можна пазнаёміцца з тэорыямі ў спрошчаным выглядзе. Болей »
Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і э... Болей »
Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер". Болей »
Прыхільныя водгукі, атрыманыя на два тамы энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае», дазволілі ажыццявіць яе паўторнае выданне і прыступіць да складання трэцяга, дадатковага тома, які зараз прапануецца чытачам. Энцыклапедыя мае на мэце азнаёміць шырокае кола чытачоўу Беларусі і за яе межамі з гісторыяй і культурай буйнейшага шматнацыяльнага дзяржаўнага ўтварэння ва Усходняй Еўропе эпохі феадалізму. Змест энцыклапедыі пашыраны артыкуламі,... Болей »
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яе існавання (13—18 ст.). Змешчаны артыкулы, прысвечаныя псторьп ВКЛ, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам,дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, народам і мовам, сацыяльным групам насельніцтва, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву.... Болей »
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Лтгоўскага на працягу ўсяго перыяду яе і'снавання (13—18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміні'страцыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жы... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... Болей »