be
Кантэкст

Кантэкст

Далідовіч Генрых, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль
Генрых Далідовіч. Таямніцы архіваў партыі, \"Споведзь\" Геніюш і феномен Ермаловіча

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з Генрыхам Далідовічам. Будзьце ў "Кантэксце"! Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля. У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. - завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. - супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1974 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Выдавецкая сэрыя: Кантэкст
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-01-19
  • Рэдактар: Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль
  • Выдавец: Саюз беларускіх пісьменнікаў
  • Памеры: 00:34:00
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright © 2021 by Саюз беларускіх пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org