be

Егарэйчанка Сяргей

Егарэйчанка Сяргей

Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17.10.1988 г. у горадзе Менску. Скончыў у 2011 годзе гістфак БДУ па спецыяльнасці “гісторык-выкладчык”. Доўгі час быў музейным супрацоўнікам, займаў пасаду намесніка дырэктара нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Цяпер працуе IT бізнэс-аналітыкам.

Пачаў пісаць мастацкія творы падчас навучання ў БДУ. Першай сур’ёзнай працай была “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” (2010), якая была надрукавана у “Літаратурнай Беларусі” (кастрычнік 2010). У сакавіку 2011 за гэтую аповесць атрымаў заахвочвальную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Проза” ад Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Летам 2011 г. быў надрукаваны дэбютны зборнік аўтара пад назвай “Лебедзі паміраюць разам”. У яго склад увайшлі творы “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам”, “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам”.

У кастрычніку 2011 г. Сяргей Егарэйчанка паседжаннем Рады Саюза Беларускіх Пісьменнікаў быў прыняты ў шэрагі Саюза. Асноўнай тэмай усіх твораў з’яўляецца жыццё простых людзей ва ўмовах дыктатуры (як у Савецкія часы, так і ў нашыя дні), іх памкненні да нармальнага жыцця грамадзян вольнай краіны, іх перамогі, паразы і ахвяры на гэтым шляху.

Егарэйчанка Сяргей. Выданьні

Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам
epub

Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам


Егарэйчанка Сяргей

Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы... Болей »

Лебедзі паміраюць разам
pdf

Лебедзі паміраюць разам


Егарэйчанка Сяргей

Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (168) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (168) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі... Болей »

Літаратурная Беларусь 1 (101) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (101) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт... Болей »

Маладосць 6 (715) 2013
pdf

Маладосць 6 (715) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org