- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы, для чаго яна патрэбна. Але былі тут і тыя, для каго гэтая справа была не толькі не бессэнсоўнай, але й выключнай. Такіх людзей некалькі: спецыялісты-археолагі Інстытута гісторыі ды мясцовыя партыйныя функцыянеры. (фрагмент)