- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай гадоў, налажыўшы на сябе рукі. Чалавек адкрытай душы, выключна таварыскі, ён у той жа час, па словах М. Багдановіча, «быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр». Нарадзіўшыся ў даволі заможнай сям'і, ён сваё нядоўгае самастойнае жыццё правёў у страшэннай галечы. Нарэшце яму, хто меў выключныя здольнасці да навукі, не ўдалося скончыць нават звычайнай гімназіі, давялося здабываць веды самавукам.