en

Гібок-Гібкоўскі Алесь

Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард.

Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка.

Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973. З 1974 па 1990 працаваў інжынерам, канструктарам ў шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1989 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з адзнакай у 1995 годзе.

З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры у СШ № 160 горада Мінска. У красавіку 1993 годзе быў запрошаны на працу рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З кастрычніка 1996 года -- рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю года.

Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопісах "Роднае слова", "Беларусь", "Нёман", "Маладосць", "Horizons. Горизонты" і іншых выданнях.

За лепшую журналісткую працу 1999 года у Рэспубліцы Беларусь атрымаў званне лаурэата прэміі "Залатое пяро" БСЖ, а ў 2001 годзе за цыкл філасофска-публіцыстычных матэрыялаў "Анатомія жыцця" ў часопісе "Беларусь" стаў лаурэатам прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі.

Пасля закрыцця у 2004 года часопіса "Беларусь" з лютага 2005 года працаваў у часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Пасля закрыцця гэтага часопіса у канцы 2007 года супрацоўнічае з вядучымі выданнямі Беларусі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры "Прыгоды Чыпаліны" (2010).

Гібок-Гібкоўскі Алесь :: Publications

epub

Лідачка

Апавяданне
Гібок-Гібкоўскі Алесь

“Лідачка... Марына... Тамара... Ларыса...” Жаночыя імёны, як назойлівыя пчолы, настойліва ўсплываюць у куточках памяці Сяргея Андрэевіча, і кожная з іх нібы імкнецца ўджаліць, хоць і соладка, але адначасна і востра балюча… Самым патаемным і дарагім з усіх для яго быў куточак, дзе назаўсёды застаўся вобраз...… More

pdf

Насамрэч

Кніга вершаў
Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ"...… More

pdf epub

Дзеяслоў 92

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf epub

Дзеяслоў 90

Дзеяслоў 86

Верасень 16

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (122) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (114) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай...… More

pdf

Дзеяслоў 78

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 66

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org