- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай інтэлектуальнай генерацыі літаратараў, аб’яднаных у таварыства «Тутэйшыя» і ТВЛ, якія шукалі абнаўлення паэтычнай традыцыі праз еўрапейскі досвед. Паэзія Надзеі Артымовіч трапіла якраз у нерв часу. Пэўным падагульненнем чытання Артымовіч у Беларусі і сыходжаннем двух пачаткаў стала кніга «Дзверы», у якой вершы паэткі з Бельску каментаваў філасофскімі зномамі лідар інтэлектуальнай генерацыі Алесь Разанаў.