- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лета 1029 году было вельмі незвычайным, бо незвычайным чынам перапляліся знакі на зямлі і на нябёсах нібы прадказваючы важнае здарэньне. У тое ж лета ў князя Брачаслава нарадзіўся сын. Ім’я немаўляткі - Усяслаў, стане вядомым ва ўсёй усходняй Эўропе. Менавіта пры ім полацкай дзяржаве суджана была дасягнуць найвялікшага посьпеху. Бацька пакінуў свайму спадкаемцу даволі моцны падмурак для ўтварэньня вялікай дзяржавы. Пры Брачыславе да яе былі далучаныай землі паміж заходняй Дзьвіной і Дзісной, дзе на месцы старажытнага паселішча Крывічоў вырас горад Браслаў.