- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек зьявіўся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў даледніковую эпоху, але сапраўднае засяленьне нашых земляў пачалося каля 10 000 гадоў таму. У той час леднік хутка адыходзіў на поўнач. Надвор’е стала больш цёплым. У той час насельніцтва нашага краю складалася ўсяго зь некалькі тысячаў чалавек, якія жылі паляваньнем і зьбіраньнем. Гэта былі пераважна ўграфінскія плямёны. Іх сьлед найбольш заўважны на паўночным-усходзе Беларусі. Цалкам яе тэрыторыя была заселеная толькі 5 тысяч гадоў таму.