- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Вільня і Масква – сучасныя сталіцы дзвюх дзяржаваў. Іх дачыненні ў Сярэднявеччы вызначаліся геапалітычнымі чыннікамі. З аднаго боку, імкненне да лідэрства ў рэгіёне; з другога боку, розныя шляхі развіцця дзвюх дзяржаваў – еўрапейскі і азіяцкі – не маглі не выклікаць супярэчнасцяў паміж імі. Палітычныя амбіцыі, тэрытарыяльныя прэтэнзіі прыводзілі да збройных канфліктаў, якія часта развязваліся на абшары, што сёння завецца Беларуссю.