- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спрадвеку вякоў, з сівой даўніны ўсе нашыя прыдкі ад звычайнага земляроба да князя былі язычнікамі. Яны пруносілі ахвяры каменным ідалам, абагаўлялі прыродныя стыхіі, маліліся Вялесу ду Пяруну. Але ўсё зьмянілася ў Х стагодзьдзі. З хрысьціянствам жыхары ўсходняй Эўропы сутыкнуліся яшчэ ў VІІ стагодзьдзі падчас паходаў у землі Бізантыйскай Імпэрыі. Але першыя місыянэры зьявіліся на беларускіх землях толькі на 200 гадоў пазьней. Ісляндзкая сага пра хрышчэньне апаваідае пра Торвальда вандроўніка, які ў Х стагодзьдзі прапаведваў грэцкую веру на полацкіх землях.