- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. 1506 год сярэднявечная беларуская дзяржава сустрэла неспакойна. Ля межаў княства з’явіліся татары. Яшчэ нядаўна ўва ўсёй Еўропе людзі верылі, што з іх нашэсцем пачнецца Апакаліпсіс. Спалоханыя жыхары звярнуліся да свайго князя, які нядаўна стаў польскім каралём, пачуваўся смяротна хворым, сядзеў у сталіцы і не жадаў нічога чуць аб праблемах недзе на далёкіх усходніх межах. Таму Вялікае Княства Літоўскае мусіла супрацьстаяць нашчадкам Залатой Арды самастойна.