- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да прыняцьця хрысьціянства ў Х стагодзьдзі нашыя продкі былі язычнікамі. Яны не маглі зразумець чаму сёньня ідзе дождж, а заўтра сьвеціць сонца. Чаму расьце трава і зьмяняюцца часіны году? Тлумачэньне гэтаму яны знаходзілі толькі ў адным - богі кіруюць нашым жыцьцём. Язычніцтва папярэднічала хрысьціянству на ўсёй тэрыторыі Эўропы. Спрадвеку і плямёны што засялялі беларускія землі маліліся і прыносілі ахвяры паганскім багам. Язычніцтва ад царкоўнаславянскага "языцы" - чужаземцы, альбо паганства ад лацінскага "паганус" - язычнік. Старажытныя вераваньні і культы, якія склаліся да ўзьнікненьня сусьветных рэлігіяў.