- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Захаваць добрае здароўе і самапачуванне, як вядома, найпрасцей ды найбольш эфектыўна можна дзякуючы ўласнай актыўнасці. Зрэшты, залатое правіла працуе не толькі на індывідуальным узроўні, але і ў маштабе краіны. Менавіта актыўныя грамадзяне найперш бяруць на сябе адказнасць на розных узроўнях – ад абароны Бацькаўшчыны да талакі ўва ўпарадкаванні мясцовага парку – і часцяком добраахвотна бяруць на сябе па сутнасці функцыі дзяржавы. Сярод іншага, дзякуючы менавіта грамадскай актыўнасці 2016-ты адзначыўся мяккаю беларусізацыяй ды ўсплёскам краўдфандынґу, то бок народнага фінансавання, шэрагу сацыяльных і культурніцкіх праектаў.
