- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (н. 20.04.1966, в.Чудзін Ганцавіцкага р-на), беларускі гісторык, культуролаг, эсэіст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Скончыў БДУ (1988), дзе і працаваў. У 1992—2004 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар кнігаў паэзіі: “Душы маёй няскончаны палёт” (2011) і “Покліч самотнага неба” (2013).
Артыкулы, вершы і эсэ друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.)
Эдуард Дубянецкі памёр раптотўна на 54-м годзе жыцця раніцай 25 лютага 2020 году.
Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным... Болей »
У кнізе паэзіі Эдуарда Дубянецкага — роздум над складанымі праблемамі быцця, трывога і боль за драматычны лёс роднага краю, спадзяванні на асабістае шчасце і мары пра духоўнае ўзвышэнне чалавека. Тут змешчаны творы філасофскай, любоўнай і грамадзянскай лірыкі, вершы, напісаныя ў розных відах і жанрах... Болей »
Даведнік уключае болыш за 800 артыкулаў, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі культуры, асноўныя культуралагічныя паняцці і тэрміны, найважнейшыя школы і кірункі культуралогіі. У біяграфічных артыкулах, прысвечаных вядомым культуролагам, мысліцелям і асветнікам, дзеячам культуры... Болей »
У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры... Болей »
На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў.... Болей »
Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай... Болей »
У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы... Болей »
Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на... Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча... Болей »
У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства... Болей »