be

Дубянецкі Эдуард

Дубянецкі Эдуард

Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (н. 20.04.1966, в.Чудзін Ганцавіцкага р-на), беларускі гісторык, культуролаг, эсэіст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Скончыў БДУ (1988), дзе і працаваў. У 1992—2004 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар кнігаў паэзіі: “Душы маёй няскончаны палёт” (2011) і “Покліч самотнага неба” (2013).

Артыкулы, вершы і эсэ друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.)

Эдуард Дубянецкі памёр раптотўна на 54-м годзе жыцця раніцай 25 лютага 2020 году.

Дубянецкі Эдуард. Выданьні

Верасень 10
pdf

Верасень 10

літаратурна-мастацкі часопіс

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца... Болей »

Верасень 9
pdf

Верасень 9

літаратурна-мастацкі часопіс

Чарговы, дзявяты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена творамі Ганны Новік, Артура Камароўскага, Ганны Рудак, Аляксея Карпенкі, Марысі Суша, Аліны Агрэніч, Таццяны Мацюхінай, Тадоры Шпілька, Эдуарда Дубянецкага, Леаніда Дранько-Майсюка. Раздзел “Проза”... Болей »

Дзеяслоў 65
pdf

Дзеяслоў 65

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Дзеяслоў 55
pdf

Дзеяслоў 55

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег.... Болей »

Дзеяслоў 54
pdf

Дзеяслоў 54

Літаратурна-мастацкі часопіс

Проза Казько Віктар. Пра Моцю. Нізка апавяданняў Шчур Макс. Аўтсайдэр. Аповесць Федарэнка Андрэй. Сечка-15. Запісы Сазонаў Віктар. Залік па ЧэГэДэ. Апавяданне Усеня Алесь. Мой лістапад… Згадкі Паэзія Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі. Вершы Сідарук Ігар. І ліст кляновы, як Хрыстос… Вершы Шах... Болей »

Дзеяслоў 49
pdf

Дзеяслоў 49

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула.... Болей »

Дзеяслоў 43
pdf

Дзеяслоў 43

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна... Болей »

Дзеяслоў 41
pdf

Дзеяслоў 41

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой...... Болей »

Кантакты і дыялогі 6 (42) 1999
pdf

Кантакты і дыялогі 6 (42) 1999

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці... Болей »

Кантакты і дыялогі 7-8-1998

Кантакты і дыялогі 7-8-1998

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

Паважаныя Калегі! 27 жніўня - 3 верасня адбудзецца важная падзея ў навуковым жыцці: у Кракаве пройдзе XII Міжнародны з 'езд славістаў, у якім прыме ўдзел і вялікая дэлегацыя беларускіх вучоных. У сувязі з гэтым чарговы нумар "Кантактаў і дыялогаў" мы прысвячаем славістычнай праблематыцы: друкуем тэксты... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org