en

Дракахруст Юры

Дракахруст Юры

Юры Дракахруст — журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. у Хабараўску (Расея). У 1964 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. У 1982—1991 гг. працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі, у 1991—1994 гг. — у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1992—2000 гг. — у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Выступаў з артыкуламі ў газэтах «Знамя юности», «Белорусский рынок», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», у інтэрнэт-выданьні «Белорусские новости», у часопісах «ARCHE», «Неприкосновенный запас» (Расея).

Аўтар артыкулаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі ў кнігах «Белоруссия и Россия: общества и государства» (Масква) і «Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West» (Harvard, Cambridge, MA). У 1990—1991 гг. — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». З 1991 г. працуе на Радыё Свабода, з 1996 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе.

Узнагароджаны мэдалём Акадэміі навук СССР за найлепшую дыплёмную працу (1982), ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).

Дракахруст Юры :: Publications

pdf

Неверагодны 2020-ы


Дракахруст Юры, укладальнік, рэдактар

Кнігу складаюць эсэ 20 беларускіх інтэлектуалаў пра драматычныя падзеі 2020 году — прэзыдэнцкія выбары і масавыя пратэсты, якія былі выкліканыя гэтымі выбарамі.Гэты зборнік — спроба асэнсаваць ня толькі і ня столькі палітычнае, колькі антрапалягічнае і нацыянальнае значэньне, вымярэньне «неверагоднага...… More

pdf

Сем худых гадоў


Дракахруст Юры

Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў...… More

pdf

Акцэнты Свабоды


Дракахруст Юры

Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія...… More

ARCHE 02 (119) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні...… More

pdf

ARCHE 11(74)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: крытычныя выступы Зьмітра Саўкі "Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008" і Пётры Рудкоўскага "Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам", дасьледаваньне Віталя Макарэвіча "Антыразбор" шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі...… More

pdf

ARCHE 09(72)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі...… More

pdf

ARCHE 06(40)2005


У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”...… More

pdf

ARCHE 05(34)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы...… More

pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org