be
ARCHE 02 (119) 2013

ARCHE 02 (119) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі на падзеях XX ст. У літаратуры можна сустрэцца з паняццем “забыццё”, якое прадугледжвае страту памяці. Ці гэты тэрмін можна ўпісаць у канцэпцыю эвалюцыі беларускай гістарычнай свядомасці? Ці можна казаць, што ў XX ст. функцыянавала беларуская калектыўная памяць? Ці можна страціць тое, чаго не адно пакаленне беларусаў не мела? Не валодала элементарнымі ўяўленнямі аб сваім мінулым, яго падзеях ці героях? Насоўваецца безліч пытанняў. У чым заключаецца сутнасць канфлікту паміж імкненнем рэканструяваць гісторыю і імкненнем уладаў да ўніфікацыі гістарычных уяўленняў у неасавецка-панславісцкім выданні? Якія фактары нітуюць беларускую супольнасць ды цэментуюць яе ідэнтычнасць? Чым характарызуецца гістарычная ідэнтычнасць беларусаў на сённяшні дзень? Не выклікае сумнення, што апошняе слова ў вывучэнні эвалюцыі беларускай гістарычнай свядомасці яшчэ не сказана. (Юры Гардзееў, у уступу да нумара)

Пэрыёдыка: ARCHE
Выдаўцы і выдавецтвы: ARCHE
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-06
  • Рэдактар: Булгакаў Валер
  • Выдавец: ARCHE
  • Copyright © 2013 by ARCHE
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-1340.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org